Море Сказок
  • Народные сказки
  • Авторские сказки
  • Рассказы
  • Басни
  • Стихи
  • Сказочные персонажи
Search
  • Море Сказок
  • Афанасьев А.Н.
  • Счастье и несчастье

Счастье и несчастье

Категория: Афанасьев А.Н.

Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Быў чалавек бедны, не ме ні снасціны, ні скаціны, а дзецей меў шмат. Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго:

- Куды, чалавеча, ідзеш?

Так ён кажа:

- Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць дзяцей.

Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць:

- Надарым мы яго.

Дак Шчасце кажа:

- Калі твой, то ты яго і надары.

Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі:

- Ідзі да хаты і купі сабе вала.

Дак ён прышоў да хаты і тые гроши схаваў ў гаршок, дзе быў попел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа:

- Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?

- Вазьмі сабе, вот у гарнушку стаіць, — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць:

- Куды дзела грошы з гаршком?
Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.

Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама, як упярод; ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху. Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы да дому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сворыцца на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.

Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі:

- Ідзі да рэчкі Нёмна, там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі.

Ён так і зрабіў; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак там многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся:

- Колькі бы табе даць за гэта?

Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў да дому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся:

- Чаго ты смяесся?

І ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней і толькі збожа, колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў сваё шчасце ў двух грашах.

9112
  • Счастливое дитя
  • Терем мухи

Еще произведения автора:

Изображение по умолчанию

Емеля-дурак

Изображение по умолчанию

Удалой батрак

Изображение по умолчанию

Лиса и журавль

Будет интересно:

… и чего не люблю!

Драгунский В.Ю.
Изображение по умолчанию
Чего не люблю, так это лечить зубы. Как увижу зубное кресло, сразу хочется убежать на…

Франсуаза

Толстой Л.Н.
Изображение по умолчанию
Рассказ по Мопассану I. 3-го мая 1882 года из Гавра отплыл в китайские моря трехмачтовый…

Чугун и Сталь

Пермяк Е.А.
Изображение по умолчанию
Пролилась огневой струей из жаркой печи горячая Сталь. Засверкала золотыми звездами,…

Награда

Толстой Л.Н.
Изображение по умолчанию
Мужик нашел дорогой камень и понес его к царю. Пришел во дворец и стал спрашивать у…

Авторские сказки

  • Русские сказочники
  • Аксаков С.Т.
  • Афанасьев А.Н.
  • Бажов П.П.
  • Бианки В.В.
  • Волков А.М.
  • Губарев В.Г.
  • Даль В.И.
  • Ершов П.П.
  • Жуковский В.А.
  • Катаев В.П.
  • Коваль Ю.И.
  • Мамин-Сибиряк Д.Н.
  • Одоевский В.Ф.
  • Пермяк Е.А.
  • Пушкин А.С.
  • Салтыков-Щедрин М.Е.
  • Сутеев В.Г.
  • Толстой А.Н.
  • Толстой Л.Н.
  • Ушинский К.Д.
  • Все русские авторы
  • Зарубежные сказочники
  • Андерсен Г.Х.
  • Баум Л.Ф.
  • Гауф Вильгельм
  • Гофман Э.Т.А.
  • Братья Гримм
  • Киплинг Р.Д.
  • Кэрролл Л.
  • Милн А.А.
  • Шарль Перро
  • Оскар Уайльд
  • Все зарубежные авторы
  • По возрасту:
  • для 0-3 лет
  • для 4-6 лет
  • для 7-10 лет
  • для 11+ лет
  • Сказки по категориям:
  • бытовые
  • волшебные
  • про зиму
  • на ночь
  • По персонажу:
  • про Бабу-ягу
  • про Деда Мороза
  • про Снегурочку
  • про волка
  • про ёжика
  • про животных
  • про зайцев
  • про кота
  • про лису
  • про медведя
  • про принцесс
  • про собаку

Литературное чтение

  • 1 класс
  • 2 класс
  • 3 класс
  • 4 класс
  • 5 класс
  • 6 класс
Все тексты сказок и картинки взяты из открытых источников и представлены в ознакомительных целях, не для коммерческого использования! Все права принадлежат их законным правообладателям.
  • Биографии
  • Краткое содержание
  • Мультфильмы
  • Словарь
  • Правообладателям
  • Обратная связь

© 2025 Море Сказок

Go Top